24 чэрвеня ў эфіры

У суботу, 24чэрвеня, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – Для паўночнікаў: запісы Хіромі дуэта (Японія, Калумбія);

- у 02:00 –  Музыка ночы: фартэпіянныя творы Фрыдэрыка Шапэна;

- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура”: песні і рамансы Ферэнца Ліста;

- у 7:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: творы Пятра Чайкоўскага і Роберта Шумана ў выкананні народнага артыста Савецкага Саюза Мсціслава Растраповіча;

- у 9:05 і 16:05  – з перадачы “Кнігарня” даведаецеся пра кніжныя навінкі;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”:запісы артыстаў эстрады розных гадоў;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: працяг радыёпастаноўкі “Канёк-гарбунок” і інсцэніраваная гісторыя Івана Бурсава “Як дзед па дождж хадзіў”;

- у 11:00 – “Планета “Культура”: навіны сусветнай культуры;

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: запісы Галіны Вішнеўскай;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: верш Янкі Купалы “У купальскую ноч” чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай” арыі з оперы Уладзіміра Солтана “Дзікае паляванне караля Стаха” і фрагменты балета Валерыя Гаўрыліна “Анюта”;

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: прысвечаная 200-годдзю Уладзіслава Сыракомлі;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: клавесінныя канцэрты  Ёзэфа Гайдна і запісы папулярнай “GladysKnight & thePips”;

- у 16:05 – перадача “Гасцінец”;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: канцэрты для духавых Даменіка Чымарозы;

- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: размова з акцёрам тэатра і кіно Русланам Чарнецкім;

-у 18:05 – “Вечары на канапе” запісы Кацярыны Юроўскай і Странгілы Іртлач;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: музычную камедыю Ісака Дунаеўскага “Пад купалам цырка”;

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Таццяны Пяшко “Шведскі стол у 9 “Г”” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра смачную уху”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Роя Элдрыджа 1970-х гадоў;

- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: радыёспектакль “Выпускнікі” паводле Эдуарда Скобелева;

- у 23:10 – “Летуценні” – ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by