Чэлябінскі тэатр оперы і балета выступіць у Мінску

05.07.2023

Сёння ўпершыню на сцэне Вялікага тэатра Беларусі пачнуцца гастролі Чэлябінскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя Міхаіла Глінкі. Расійскі калектыў прадставіць беларускаму гледачу прэм'еры апошніх сезонаў: балет "Карсар" і оперу "Бал-маскарад", якія пройдуць у суправаджэнні сімфанічнага аркестра Вялікага тэатра Беларусі. Аб адметнасцях гастроляў расказаў мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Чэлябінскага тэатра Яўген Валынскі.

Фота - uralpress.ru