06.07.2023
Канец чэрвеня–пачатак ліпеня адзначаюцца традыцыйнымі купалаўскімі днямі. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы зладзіў Купалле, Рэспубліканскае свята ў купалаўскім мемарыяльным музеі-запаведніку "Ляўкі". Наперадзе – свята на малой радзіме Янкі Купалы ў Вязынцы. З праграмай пазнаёміць дырэктар музея песняра Ганна Галінская.
Купалаўскія дні – яркія і насычаныя падзеямі. Можна завітаць у музей народнага паэта Беларусі, пабываць на літаратурна-музычным свяце ў парку, які носіць яго імя. Адзначыла загадчык аддзела Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Марыя Барткова.