Лепшыя работы журналістаў-фатографаў з Чэхіі дэманструюцца ў Мінску

16.11.2016

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася выстава "Czech Press Photo", прымеркаваная да дваццацігоддзя журналісцкага фотаконкурсу. У экспазіцыі 21 фотаздымак-пераможца конкурсаў і 29 абраных фотаздымкаў розных гадоў, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтве. Рэпрэзентатыўная выбарка з 50 фотаздымкаў розных фатографаў-журналістаў дэманструе асяроддзе і развіццё журналісцкай фатаграфіі, якая стварае вобраз Чэшскай Рэспублікі, у тым ліку за яе межамі. Выстава ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў праходзіць пры падтрымцы Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Пасля Мінска экспазіцыя пераедзе ў Вільнюс. Гаворыць куратар праекта Дзіна Даніловіч.