Прэм'ера фантастычнай казкі для дарослых "Майстар і Маргарыта"

17.07.2023

На завяршэнні сезона Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача сумесна з тэатральным праектам "ТрыТфармаТ" прэзентуе гледачам прэм'еру фантастычнай казкі для дарослых "Майстар і Маргарыта" па матывах аднайменнага рамана Міхаіла Булгакава. Спектакль пастаўлены да юбілею дырэктара тэатра, вядомай актрысы тэатра і кіно, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Веры Паляковай-Макей.
Над прэм'ерай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача "Майстар і Маргарыта" працуе малады рэжысёр Таццяна Самбук.

Фота - belta.by