18 ліпеня ў эфіры

У аўторак 18 ліпеня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Гары Коніка 1999 года;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: сімфонія №8 Антаніна Дворжака і Саната №2 для скрыпкі і фартэпіяна Эдварда Грыга;

- у 06:10 – “Музычны світанак” запісы Людмілы Гурчанкі і Уладзіміра Трошына;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: электронную музыку Фелікса Роша;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Пімена Панчанкі;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Карэла Гота;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыку Браяна Тайлера да фільма “Ілюзія падману”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Вытокі творчасці” размову са стылістам Ірынай Авараскінай;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: старадаўнюю музыку Беларусі;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: Старонкі аповесці Таісіі Бондар “Час калі нас любілі” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзьвігаў Геракла” Чытае заслужаная артыстка Беларусі Алена Сідарава;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: творы Эдварда Грыга;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Грэга Абэйта і яго ансамбля;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма перадачы – “На скрыжалях лёсу. Адам Багдановіч, як патрыярх роду”. Госця студыі – вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Уільяма Сомерсэта Моэма “Тэатр” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы народнай артысткі Беларусі і СССР Тамары Ніжнікавай;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: Канцэрт №2 для фартэпіяна з аркестрам рэ мінор Фелікса Мендэльсона;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: радыёверсію выступлення ўдзельнікаў 21-га Міжнароднага дзіцячага конкурсу “Віцебск” у межах фестывалю мастацтваў “Славянскі базар”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Мангольская казка”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць амерыканскага кінакампазітара і піяніста Анжэла Бадаламенці.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.