У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася выстава "Па-за межамі прасторы"

18.07.2023

У экспазіцыі прадстаўлены творы мастакоў XX-XXI стагоддзяў, якія працуюць з рознымі сэнсамі паняцця "прастора": як матэрыяльнага свету, напоўненага формамі, матэрыяй і колерам, так і светам ідэй, што ўключаюць філасофскія канцэпцыі, архетыпы і мары.  Расказала аб экспазіцыі намеснік дырэктара Цэнтра, мастацтвазнаўца Алеся Іназемацава.