У Віцебску прайшоў Міжнародны фестываль творчасці інвалідаў імя Ігара Лучанка "Віцебск – 2023"

20.07.2023 

Міжнародны фестываль творчасці інвалідаў у дні "Славянскага базару ў Віцебску" - добрая традыцыя. Сёлета свае таленты прадэманстравалі больш за 200 удзельнікаў з інваліднасцю з Беларусі і Расіі. Арганізатарам мерапрыемства, якое адлічвае сваю гісторыю з 2004 года, выступае грамадскае аб'яднанне "Беларускае таварыства інвалідаў" пры падтрымцы Міністэрства культуры. Фестываль стаў візітнай карткай таварыства інвалідаў, якое аб'ядноўвае больш за 48 тысяч людзей з інваліднасцю.