20.07.2023
Па сюжэце, у ваколіцах Оршы ў 1944 годзе партызанская брыгада ў чарговы раз атрымлівае заданне правесці разведку і сабраць інфармацыю пра рэальны стан нямецкай арміі. Пасля адзінаццаці няўдалых спроб наступальніцкіх аперацый падаецца, што і на гэты раз ад намаганняў партызан мала што зменіцца, але менавіта дванаццатая спроба ўвойдзе ў гісторыю як аперацыя "Баграціён". Сімвалічна, што здымкі кінастужкі таксама стартавалі ў дзень пачатку аперацыі "Баграціён". Разам з тым, акцэнт у фільме "Казбек" - зусім не на батальных сцэнах, адзначыла аўтар сцэнарыя Таццяна Команава.
Фота - tvr.by