21 ліпеня ў эфіры

У пятніцу 21 ліпеня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы амерыканскай актрысы і спявачкі Барбары Стрэйзанд;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: фрагменты оперы Джорджа Гершвіна “Поргі і Бес”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць Крысціяна Лёфлера;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Міхася Рудкоўскага;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Валерыя Залатухіна;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні за мутыплікацыйнага серыяла “Прыгоды капітана Врунгеля”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі”: творчасць заслужанага артыста Беларусі Дзмітрыя Зубрыча;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: запісы Народнага артыста Беларусі Якава Навуменкі;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: Старонкі аповесці Таісіі Бондар “Час калі нас любілі” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы чэшскага кампазітара Яна Стаміца;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзьвігаў Геракла” Чытае заслужаная артыстка Беларусі Алена Сідарава;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: Дывертысмент для струнных Бэлы Бартака;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Размары Клуні 1959-га года;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Тэма перадачы прысвечана 100-годдзю паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”. Госць у студыі – кандыдат філалагічных навук Мікола Трус;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Уільяма Сомерсэта Моэма “Тэатр” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя Міхаіла Фінберга ;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Рыкарда Фольі;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: радыёверсію ўрачыстага закрыцця 32-га Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Жабка-падарожніца”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы класіка айчыннай кампазітарскай школы Яўгена Цікоцкага.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.