22 ліпеня ў эфіры

У суботу, 22 ліпеня, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – Для паўночнікаў: сімфонія №3 ля мінор Сяргея Рахманінава;

- у 02:00 –  Музыка ночы: творы Карла Джэуальда дзі Венозы і Джаванні Валянціні;

- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура”: Першы фартэпіянны канцэрт і сюіты з балетаў “Шчаўкунок” і “Лебядзінае возера”;

- у 7:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

- у 8:05 – “Радыё “Вера” на канале “Культура”;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запіс канцэрта “Пятая пара года”, які адбыўся ў снежні 1988 года ў канцэртнай зале “Расія” ў Маскве да 50-годдзя Народнага артыста Савецкага Саюза Ігара Лучанка;

- у 9:05 і 16:05  – з перадачы “Кнігарня” даведаецеся пра кніжныя навінкі;

- у 9:20 – “Музычны калейдаскоп”:запісы артыстаў эстрады розных гадоў;

- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: радыёверсію спектакля “Тры Іваны – тры браты” і ўкраінская народная казка “Лісічка-сястрычка і Воўк-панібрат”;

- у 11:00 – “Планета “Культура”: навіны сусветнай культуры;

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчасць легендарнага тэнара Івана Казлоўскага;

- у 12:05 – перадача “Прачулым радком”: вершы Еўдакіі Лось чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай” – перадача прысвечана творчасці салісткі Вялікага тэатра Беларусі, педагога і Заслужанай артысткі Таццяны Траццяк;

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: сустрэчу з заслужаным дзеячам мастацтва Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Шэліхіным;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: творы Марка-Антуана Шарпанцье і запісы R&Bгрупы “OJays”;

- у 16:05 – перадача “Гасцінец”;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент сюіты Мікалая Рымскага-Корсакава “Шахеразада”;

- у 17:30 – “Арт-гасцёўня”: размова з акцёрам тэатра і кіно Дзмітрыем Пусцільнікам;

-у 18:05 – “Вечары на канапе” запісы Фёдара Шаляпіна;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: радыёспектакль “Паненка-сялянка” паводле аднайменнай аповесці Аляксандра Пушкіна і музыкі Аляксандра Глазунова;

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Алены Васілевіч “Васіліса” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Прыгоды хлопчыка Джавані”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Шырлі Хорн 1963 года;

- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: радыёверсія спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Брама неўміручасці” паводле аднайменнай п’есы Кандрата Крапівы;

- у 23:10 – “Летуценні” – ўяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by