21.07.2023
Сімфанічны аркестр Белтэлерадыёкампаніі – адзін з сапраўдных мастацкіх брэндаў нашай краіны. Рэпертуар аркестра ахоплівае шырокую палітру стыляў і жанраў: ад класічнай музыкі XVII стагоддзя да кампазіцый сучасных беларускіх, расійскіх і заходнееўрапейскіх аўтараў. Ён удзельнік самых прэстыжных і значных фестываляў, як рэспубліканскага, так і міжнароднага ўзроўню. Сёлета аркестр завяршыў свой канцэртны сезон, які быў насычаны яскравымі канцэртнымі праграмамі, запісам твораў беларускіх кампазітараў, а таксама ўдзелам у радыёконкурсе "Маладыя таленты Беларусі". Пра адметнасці сезона расказаў мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор калектыву Аляксандр Высоцкі.