24 ліпеня ў эфіры

У панядзелак 24 ліпеня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Сезарыі Эвары;

- у 02:00 – “Музыка ночы”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні заходнегерманскай групы “SilverConvention”;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Змітрака Марозава;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Пола Макартні;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “ConTempo”: перадача прысвечаная 90-годдзю Беларускага саюза кампазітараў;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: старадаўняя музыка Беларусі ў выкананні ансамбля салістаў “Класік-авангард”;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: Старонкі аповесці Таісіі Бондар “Час калі нас любілі” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: струнныя квартэты Вольфганга Амадэя Моцарта;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзьвігаў Геракла” Чытае заслужаная артыстка Беларусі Алена Сідарава;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: творы Ферэнца Ліста;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джона Скофілда 1979 года;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Тэма перадачы – маладыя акцёры ў Купалаўскай трупе. Госці ў студыі – акцёры Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Юлія Аўчыніна і Ілля Крук;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Уільяма Сомерсэта Моэма “Тэатр” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы Галіны Гарэлавай, Міхаіла Васючкова і Валянціны Сярых;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: дзве часткі Сімфоніі №2 Іаганэса Брамса;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: фальклорная музыка Фінляндыі;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра сяброўства”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.