У аўторак 25 ліпеня, заставайцеся з каналам “Культура”! Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы ф'южн-групы "Brecker Brothers";
- у 02:00 – “Музыка ночы”: музыка кампазітара Даніі Нільса Гадэ;
- у 06:10 – “Музычны світанак” запісы Адрыяна Чалентана;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Валянціна Лукшы;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі;
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Вытокі творчасці”. Прапануем размову з мастачкай і майстрыхай лялек Ірынай Ражко;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: пачуем песні беларускіх кампазітараў;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: старонкі аповесці Таісы Бондар “Час, калі нас любілі” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: сімфанічная музыка Жоржа Бізэ;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць Пятра Васючэнкі “Дванаццаць подзвігаў Геракла”.Чытае заслужаная артыстка Беларусі Алена Сідарава;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: запісы Гаар Гаспаран і Лучана Павароці;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Філі Джо Джонса;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Тэма перадачы – “Лёс творцы на пачатку шляху”. Госця студыі – літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Тамара Нуждзіна;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Уільяма Сомерсэта Моэма “Тэатр”. Чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы Галіны Гарэлавай і Дзмітрыя Смольскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: музыка французскага кампазітара Эмануэля Шабрые;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы групы “Ollabelle”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць аўстралійскага кампазітара, піяніста Люка Говарда.
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by.