Легендарныя "Песняры" прысвяцяць канцэрт 85-годдзю з дня нараджэння Ігара Лучанка

26.07.2023

Ля Мінскай Ратушы працягваюцца канцэрты, што праходзяць у межах летняга музычна-турыстычнага сезона.  4 жніўня ў межах цыкла "Папулярная класіка" пройдзе канцэрт Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры", які артысты прысвячаюць творчасці выдатнага беларускага кампазітара, народнага артыста СССР Ігара Лучанка. Пра адметнасці вечара расказаў дырэктар-мастацкі кіраўнік ансамбля "Песняры" Раман Козыраў.

Фота з сайта dompressy.by