У пятніцу 4 жніўня, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы піяніста Аляксандра Цфасмана;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: інстументальныя творы Антоніа Вівальдзі;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні амерыканскай спявачкі Шэрыл Кроў;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Міколы Шабовіча;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Эміля Гораўца;
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыку Яўгена Догі да кінафільмаў розных гадоў;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі”;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: песні Уладзіміра Мулявіна з альбома “Вянок” на вершы Максіма Багдановіча;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: Старонкі аповесці Таісіі Бондар “Час калі нас любілі” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы Георга Філіпа Тэлемана, Іагана Фрыдрыха Фаша і Ёзэфа Гайдна для габоя;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэму Якуба Коласа “Новая зямля” чытае артыст Аляксандр Уладамірскі;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: музыку да балета Марыса Равэля “Матухна Гусыня”;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: кампазіцыі з альбома Бобі Дарына 1960 года;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” Навумам Гальпяровічам. Тэма перадачы – 40-годдзе часопіса “Мастацтва”. Госці ў студыі – галоўны рэдактар выдання Вераніка Клютчэня і мастацтвазнаўца Надзея Бунцэвіч;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Уільяма Сомерсэта Моэма “Тэатр” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: старонкі “Віленскага табулатурнага сшытка” ў рэдакцыях Валерыя Жывалеўскага і Аляксандра Літвіноўскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: мелодыі Аскара Строка;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запіс канцэрта Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь да 85-годдзя Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Запіс зроблены 25 кастрычніка 2022 года;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Божая кароўка і мурашык”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі прафесара Міхаіла Фінберга.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.