У панядзелак 7 жніўня, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Хуліа Іглесіаса;
- у 02:00 – “Музыка ночы”;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Эдзіт Піаф;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы французскага кампазітара Жана-Філіпа Рыапі;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Васіля Жуковіча;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Віктара Вуячыча;
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”;
- у 08:15 і 13:30 – праект “ConTempo” (Разам з часам): праект прымеркаваны да 90-годдзя Беларускага саюза кампазітараў;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: песні беларускіх кампазітараў на вершы Уладзіміра Карызны;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: Старонкі аповесці Таісіі Бондар “Час калі нас любілі” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы ірландскага флейтыста Джэймса Голуэя;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэму Якуба Коласа “Новая зямля” чытае артыст Аляксандр Уладамірскі;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: трыа-саната Франсуа Куперэна “Апафеоз Люлі”;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: кампазіцыі з альбома Дорыс Дэй 1956 года;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Лікай Пташук. Тэма перадачы – тэатратэрапія і магія тэатра. Госць у студыі – Алёна Казленя;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Уільяма Сомерсэта Моэма “Тэатр” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы Галіны Гарэлавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы габаіста Хайнца Холігера;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы ямайскага гітарыста Эрнэста Рангліна;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пра хлопчыка Ванятку”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць шведскага кампазітара і музыканта Бэні Андэрсана.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.