У аўторак 8 жніўня, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы брытанскай фанк-групы “OlimpicRunners”;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: фартэпіянныя транскрыпцыі твораў Іагана Себасцьяна Баха і Нікола Паганіні;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Тома Джонса;
- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы шведскага гурта “Arcana”;
- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Алеся Бадака;
- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Валянціны Талкуновай;
- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”;
- у 08:15 і 13:30 – праект “Вытокі творчасці”Размова з куратарам Конкурсу чытальнікаў “Белая птушка” Наталляй Сіротка;
- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: музыка з беларускіх кінафільмаў;
- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: Старонкі аповесці Таісіі Бондар “Час калі нас любілі” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: дуэты з опер Пучыні, Даніцэці, Гуно, Бізэ, Маснэ і Вердзі;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэму Якуба Коласа “Новая зямля” чытае артыст Аляксандр Уладамірскі;
- у 11:30 – “У свеце музыкі”: яркія старонкі аперэт Імрэ Кальмана;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: кампазіцыі з альбома гітарыста Пэта Марціны 1967 года;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Госць у студыі – паэт і бард Алесь Камоцкі;
- у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Уільяма Сомерсэта Моэма “Тэатр” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: камерна-інструментальныя творы Валянціны Сярых;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: канцэрт для фагота з аркестрам Сі бемоль мажор Франсуа Дэўена;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: творы Георга Фрыдрыха Гендэля;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць амерыканскага джазавага кампазітара і піяніста Дэйва Брука.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.