11 жніўня ў эфіры

У пятніцу 11 жніўня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Іва Мантана;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: сімфанічныя паэмы Бедржыха Сметаны цыкла “Мая Радзіма”;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Тота Кутуньё;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць люксембургскага кампазітара Франчэска Трыстана;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Навума Гальпяровіча;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Алега Анофрыева;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: саўндтрэкі да фільма Рыдлі Скота “Гладыятар”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Галасы эпохі”: творчасць народнага артыста Беларусі Генадзя Гарбука;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: запісы з дыска “Ад мелодыі да песні” Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра імя Іосіфа Жыновіча;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: Старонкі аповесці Таісіі Бондар “Час калі нас любілі” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы Мюнхенскага камернага аркестра;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэму Якуба Коласа “Новая зямля” чытае артыст Аляксандр Уладамірскі;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: рамансы Сяргея Ляпунова;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: кампазіцыі з альбома саксафаніста Эрла Бостыка 1967-га года;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць у студыі – галоўны рэдактар часопіса “Мастацтва” Вераніка Клютчэня і аглядальнік выдання Надзея Бунцэвіч;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Уільяма Сомерсэта Моэма “Тэатр” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы Ізмаіла Каплана і заслужанай артысткі Беларусі Нэлі Багуслаўскай;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Алега Газманава;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: трансляцыю Вялікага юбілейнага канцэрта Музычнай гасцёўні Беларускай дзяржаўнай філармоніі Мастацкі кіраўнік – Таццяна старчанка. Запіс зроблены 24-га лістапада 2022 года;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: музыку Эдварда Грыга.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.