24 жніўня ў эфіры

У чацвер 24 жніўня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы ф’южн-групы “BreckerBrothers”;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы з альбома шатландскага спевака і кампазітара Браяна О’Хары;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: папулярныя эстрадныя запісы 30-х-40-х гадоў мінулага стагоддзя;

- у 07:05, 13:45, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”;

- у 07:20, 13:25, 18:10 – “Адным штрыхом”: вершы Анатоля Вялюгіна;

- у 07:30 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Эдзіты П’ехі;

- у 08:05 і 14.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыку Уладзіміра Дашкевіча да фільма Вадзіма Абдрашытава і Аляксандра Міндадзэ “Слуга”;

- у 08:15 і 13:30 – праект “Літаратура на радыё”;

- у 08:30 і 13:10 – праект “Наша музыка”: запісы артыстаў беларускай эстрады;

- у 08:45 і 18:45 – “Радыёсерыял”: Старонкі аповесці Таісіі Бондар “Час калі нас любілі” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: сюіту з оперы Генры Пёрсэла “Кароль Артур”;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: паэму Якуба Коласа “Новая зямля” чытае артыст Аляксандр Уладамірскі;

- у 11:30 – “У свеце музыкі”: “Шатландскія песні” Людвіга ван Бетховена;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы джазавага арганіста Джэка Макдафа;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”;

 - у 14:15 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны Дюмар’е “Рэбэка” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 14:45 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: фрагменты балета Яўгена Глебава “Мара”;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 18:15 – “З музычнай калекцыі КК”: мелодыі Андрэя Пятрова да кінафільмаў Эльдара Разанава;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: 31-ю сімфонію “З сігналамі валторнаў” Ёзефа Гайдна;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Падарункі лаймы”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы Мікалая Рымскага-Корсакава.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.