Змены ў нашым раскладзе з 1 верасня

Шаноўныя радыёслухачы!

З 1 верасня 2023 года на нашым канале абновіцца праграма перадач. Некаторыя праекты будуць закрыты ці зменены, з’явяцца новыя.

Звярніце, калі ласка, увагу на навінкі.

«Беларуская спадчына» – краязнаўчая пазнавальная праграма пра нацыянальную культурную спадчыну краіны (эфір – серада, 07:20, 13:15 і 18:45, вядучая – Вераніка Салавей).

«Віртуозы» – публіцыстычны праект пра людзей сферы мастацтва, тэндэнцыі ў нацыянальным творчым асяроддзі, новыя таленты (эфір – нядзеля, 10:30; пятніца, 08:15, вядучая – Ала Іванова).

«Сучаснікі. Літаратурныя партрэты» – аўтарскі мастацка-публіцыстычны праект Навума Гальпяровіча пра асабістыя сустрэчы з дзеячамі культуры і мастацтва (эфір – субота, нядзеля, 12:20).

«Свет мастацкага слова» – публіцыстычны праект пра тэндэнцыі развіцця сучаснай мастацкай літаратуры (эфір – чацвер, 07:20, 13:15 і 18:45, вядучая – Настасся Ермалюк).

«Рок-альбом» – музычны праект пра рок-музыку, вядомых выканаўцаў і іх альбомы (эфір – нядзеля, 20:30, вядучая – Настасся Ермалюк).

 

Перадачы, якія з 1 верасня закрываюцца, – «Адным штрыхом», «Дзіцячы радыётэатр»,  «Кругасвет», «Лекторый», «Літаратура на радыё», «Планета “Культура”», «Радыё “Вера” на канале “Культура”», «Радыёсерыял».