У пятніцу, 1 верасня, заставайцеся з каналам “Культура”!
У нас, дарэчы, крыху змяніўся расклад. Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Лары Фабіян;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: Першая сімфонія Сяргея Рахманінава;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы папулярных вакальна-інструментальных ансамбляў;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы дэбютнай пласцінкі Канстанціна Дзюпеліуса;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – “Галасы эпохі”;
- у 07:35, 14.05 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні Юрыя Лазы;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: песні, прысвечаныя школьным гадам;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы заслужаных артыстак Беларусі Марыі Адамейкі і Ганны Аўдзеенка;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы гітарыста з Чарнагорыі Мілаша Карадагліча;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Шамякіна “Вялікая княгіня” чытае заслужаны артыст Беларусі Ігар Лапцінскі;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: Альтовы канцэрт Яна Кршціцела Ваньхаля;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага джазавага тэнара-саксафаніста Эдзі “Локджо” Дэвіса;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госці ў студыі – намеснік дэкана факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, начальнік навукова-адукацыйнага вучэбна-метадычнага цэнтра “Юні-цэнтр XXI” БДУ Барыс Задворны і выкладчык гэтага цэнтра Арцём Мароз;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: песні ў выкананні Аляксандра Буйнова;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны Дзюмар’е “Рэбэка” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: фрагмент Чацвёртай сімфоніі Мікалая Аладава;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запіс канцэрта “Гісторыя кахання” сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Як птушкі гнёзды будавалі”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні беларускіх музыкантаў.
У праграме магчымы змены.