3 верасня ў эфіры

У нядзелю 3 верасня заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – запісы Венскага філарманічнага аркестра;

- у 06:10 – запісы Гровера Вашынгтона-малодшага;

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Ніны Загорскай чытае Маргарыта Захарыя;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы ансамбля народнай музыкі “Бяседа”;

- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госця ў студыі – першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах;

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы эстрадных выканаўцаў розных краін;

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: кампазіцыі сусветнай музычнай класікі;

- у 10:30 –“Віртуозы”: выпуск прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху народнага артыста Беларусі і СССР Барыса Платонава;

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: старонкі оперы Рыхарда Вагнера “Тангейзер”;

- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: праграма “Акно ў свет” з цыкла “Літаратурны праспект”. Заключная частка інсцэніроўкі твора Івана Шмялёва “Неупіваемая чаша” ;

- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты. Янка Брыль;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: запісы народнай артысткі СССР Святланы Данілюк, заслужанага артыста Беларусі Андрэя Валенція;

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік” сюіта “Музыка на вадзе” і запісы прадстаўнікоў напрамку “Фры-джаз”;

- у 16:15 – “Гасцінец”: пазаабрадавая беларуская песенная лірыка;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Фартэпіянны квінтэт до мінор Аляксандра Барадзіна;

- у 17:00 – “Святло душы”;

- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: запісы папулярных артыстаў былой югаслаўскай эстрады Тэрэзы Кесовіі і Івіцы Шэрфезі;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: опера Дзмітрыя Смольскага “Францыск Скарына”;

- у 20:30 – “Рок-альбом”: выпуск прысвечаны 40-годдзю альбома DefLeppardPyromania

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Сіла і кемлівасць”;

- у 21:10 – “Час на джаз”;

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: працяг радыёкампазіцыі спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы “Рамэа і Джульета” паводле аднайменнай трагедыі Уільяма Шэкспіра;

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць французскага кампазітара і піяніста Франсіса Пуленка.

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.