Культурны марафон "Разам з мастацтвам" працягваецца!

04.09.2023

5 верасня ў нашай краіне стартуе другі этап культурнага марафону "Разам з мастацтвам". Яго арганізатары - Міністэрства культуры Беларусі і Маладзёжны тэатр эстрады. Фармат марафону прадугледжвае свабодны і адкрыты дыялог гледачоў з вядомымі артыстамі. Галоўная задача - расказаць аб існуючых у краіне магчымасцях рэалізацыі творчага патэнцыялу. У рамках мерапрыемства артысты выканаюць свае творы, адкажуць на пытанні, расказала начальнік упраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Міністэрства культуры Беларусі Іна Адамовіч.