05.09.2023
У рамках Першага беларуска-узбекскага жаночага бізнес-форуму ў Вялікім тэатры Беларусі сёння працуе секцыя "Культура і турызм — патэнцыял узаемных кантактаў". На парадку дня - выступленні, прысвечаныя рэалізацыі сумесных культурных праектаў, развіццю турызму паміж Беларуссю і Узбекістанам, перспектывам развіцця супрацоўніцтва ў сферы музейнай дзейнасці, экспарту адукацыйных паслуг. Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч гасцінна сустрэў гасцей і правёў экскурсію па выставе "Культурны і турыстычны патэнцыял Беларусі". Гасцям прадэманстравалі ткацкія вырабы, вырабы з саломы і лазы, тэкстыльныя цацкі, выцінанку, вырабы па дрэве.