Выстава "Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм" адкрываецца ў Мастацкім

07.09.2023

9 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у рамках штогадовай акцыі "Вераснёвая ноч", прымеркаванай да Дня горада Мінска, адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы "Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм". Маштабны выставачны праект адлюстроўвае яркія рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці народнага касцюма шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі (Заходняе Палессе, Усходняе Палессе, Падзвінне, Падняпроўе, Панямонне, Цэнтральная Беларусь), а таксама дэманструе апошнія дасягненні ў вывучэнні гэтага пытання на прыкладзе рэканструкцый элементаў адзення і спосабаў нашэння шматлікіх жаночых галаўных убораў. Расказала аб экспазіцыі навуковы супрацоўнік музея,куратар выставы Вікторыя Пракошына.

Фота - artmuseum.by