У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава "За Беларусь!"

13.09.2023

Выстава прымеркавана да Дня народнага адзінства. Экспазіцыя расказвае пра самадастатковасць беларускай нацыі і непахіснасць нашай дзяржаўнасці, а таксама сімвалізуе пераемнасць усіх пакаленняў беларускага народа, фарміруе пачуццё далучэння кожнага грамадзяніна да лёсу нашай краіны. Праект падрыхтаваны музеем сумесна з лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", аўтарам праекта "Бацькаўшчына" Уладзімірам Ліхадзедавым. Расказаў аб выставачным праекце генеральны дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Храмой.

Фота: БелТА