Выстава і круглы стол пройдуць напярэдадні Дня народнага адзінства ў мастацкім музеі

14.09.2023

Хутка мы адзначым свята - Дзень народнага адзінства, свята мудрасці, пераемнасці пакаленняў, самадастатковасці беларусаў, непарушнасці дзяржаўнасці і беларускай нацыі, якое стала традыцыйным у нашай краіне. Гэтаму святу прысвечаны праект, што пройдзе 15 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Расказала аб праекце загадчыца аддзела навукова-асветніцкай работы ўстановы Дзіяна Шантар.