У суботу, 23 верасня, заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запіс канцэрта канадскай групы “CowboyJunkies”;
- у 02:00 – «Музыка ночы»: творы Іаганеса Брамса;
- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: запісы заслужанага артыста Беларусі Валерыя Кучынскага;
- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”;
- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы Валянціна Таўлаячытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: запісы Ірыны Панароўскай;
- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі;
- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы артыстаў Беларускай эстрады;
- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы Элвіса Прэслі;
- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: у студыі – галоўны рэжысёр камерна-драматычнага тэатра Наталля Башава;
- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: фрагмент Віяланчэльнага канцэрта Антаніна Дворжака;
- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчасць спявачкі Галіны Вішнеўскай і дырыжора Вялікага тэатра СССР Аляксандра Мелік-Пашаева;
- у 12:20 – “Сучаснікі” – літаратурныя партрэты;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: запісы народнага артыста Беларусі Сяргея Франкоўскага;
- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: скрыпічныя канцэрты Макса Бруха і Пятра Чайкоўскага;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт кантратэнара PhilippeJarousskyі запісы канадскай спявачкі Дэбары Кокс;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: “Камерная музыка №5” Паўля Хіндэміта;
-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы Настассі Вяльцавай;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: оперу Рафаіла Вардоцкага “Апалон – заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас” у рэдакцыі кампазітара Дзмітрыя Смольскага;
- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Т. Пяшко “Першы блін”чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Кіда Оры і яго групы 1950-х гадоў;
- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: першая частка радыёспектакля “І зноў – сустрэча з юнацтвам” паводле п’есы Аляксея Арбузава;
- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.
У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by