"Неспакойнае сэрца": канцэрт да 85-годдзя народнага артыста СССР, кампазітара Ігара Лучанка

25.09.2023

27 верасня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца гала-канцэрт «Неспакойнае сэрца», прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага кампазітара, народнага артыста СССР Ігара Лучанка, чыя спадчына стала музычна-мастацкім сімвалам Беларусі. Свой падарунак да юбілею кампазітара рыхтуе Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча. Расказаў аб праекце дырэктар калектыву Барыс Ліўшыц.

Фота - philharmonic.by