26 верасня ў эфіры

У аўторак 26 верасня, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Джэймса Браўна;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: Першая сімфонія Аляксандра Глазунова;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: кампазіцыі з рэпертуару знакамітых у 1930-я і 40-я гады танцавальных аркестраў;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: музыка з анімэ;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Вытокі творчасці”: пра эвалюцыю ў мастацтве размаўляем з мастаком Барысам Семілетавым;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Аляксея Глызіна;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка да фільма “Целаахоўнік”;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: песні на вершы Міхаіла Ясеня;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: сімфоніі Роберта Шумана;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Івана Шамякіна “Адна на падмостках” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: творчасць Антона Рубенштэйна;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Монці Уотэрса 1975-га года;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Госця ў студыі – дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс;

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: цыкл п’ес для фартэпіяна “Дзіцячы альбом” Арама Хачатурана;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны дзю Мар’е “Рэбека” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: “Нясвіжская меса” Алега Залётнева;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: аркестравыя творы Мікалая Рымскага-Корсакава;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творчасць італьянскага кампазітара Фаусто Рамітэлі.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.