У Інстытуце літаратуразнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася прэзентацыя 1 тома Збору твораў Кузьмы Чорнага

27.09.2023 

Праект па выданні спадчыны класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага ўнікальны. У Збор будуць уключаны ўсе творы знакамітага беларускага пісьменніка. У першы том уключаны раннія апавяданні пісьменніка пачатку XX стагоддзя, а таксама ўпершыню пададзены навуковыя каментарыі, адноўлены стыль, асаблівасці мовы. Расказала доктар філалагічных навук, прафесар Людміла Сінькова.
Збор твораў Кузьмы Чорнага пабачыць свет у выдавецтве «Беларуская навука». Распрацавана канцэпцыя праекта сумесна з  Інстытутам літаратуразнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Расказаў дырэктар выдавецтва Аляксандр Дудзік.

Фота - nslowa.by