30 верасня ў эфіры

У суботу, 30 верасня, заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – «Для паўночнікаў»: запісы з альбома шатландскага спевака і кампазітара Браяна О’Хары “Плынь”;

- у 02:00 – «Музыка ночы»: сімфанічныя паэмы Рыхарда Штраўса;

- у 06:10 – «Музыка на канале “Культура”»: старонкі цыкла Іагана Себасцьяна Баха “Санаты і партыты для скрыпкі сола”;

- у 7:30 і 17:30 – праграма “Духоўная спадчына”;

- у 8:05, 12:05 і 23:00 – “Прачулым радком”: вершы ў перакладзе Янкі Купалычытае артыст Алег Вінярскі;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: творы Георга Фрыдрыха Гендэля;

- у 9:10 і 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі;

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы артыстаў Беларускай  і замежнай эстрады;

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы французскага шансанье, барда і кампазітара Жоржа Мустакі;

- у 10:30 – “Арт-гасцёўня”: госць у студыі – дырэктар філармоніі для дзяцей і юнацтва Алег Мазурын;

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: Трэці фартэпіянны канцэрт Сяргея Пракоф’ева;

- у 11:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: творчасць спявачкі Мантсэрат Кабалье;

- у 12:20 – Сучаснікі – літаратурныя партрэты;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: размова з артыстам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Аляксандрам Асіпцом;

- у 13:00 – праграма “Музычная студыя”: творчасць народнага артыста Расіі Алега Янчанкі;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “ConcertoKolnі запісы спевака Эдвіна Стара 1960-х гадоў;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: старонкі оперы Джорджа Гершвіна “Поргі і Бес”;

-у 18:10 – “Вечары на канапе”: запісы Марлен Дзітрых;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: канцэрт Хору Вялікага тэатра Беларусі;

- у 20:30 – перадача “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Раісы Баравіковай “Кава для дамавіка”чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя пра адзінокую гітару”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Куці Уільямса 1958-х гадоў;

- у 21:30 – “Радыётэатра плюс”: радыёверсію спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Беларусь. Дыдактыка” паводле твораў беларускіх пісьменнікаў і ўспамінаў Таццяны Мархель;

- у 23:10 – “Летуценні” – уяўнае падарожжа ў свет электроннай музыкі.

 

У праграме магчымы змены. Наш сайт – www.radiokultura.by