4 кастрычніка ў эфіры

У сераду 4 кастрычніка, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Булата Акуджавы, Таццяны і Сяргея Нікіціных, Алега Пагудзіна;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: балетныя мелодыі Ігара Стравінскага;

- у 06:10 – “Музычны світанак”:песні ў выкананні Грэйс Джонс;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць ірландскага кампазітара Дэвіда Холмса;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Беларуская спадчына”: гаворка пойдзе пра старадаўні жаночы строй вёсак Лелікава і Павіцце Кобрынскага, а таксама Радастава Драгічынскага раёна;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: лепшыя музычныя творы Бэры Уайта;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: фантазія на тэмы песень Ігара Лучанка;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: Канцэрт для клавіра з аркестрам №1 рэ мінор Іагана Себасцьяна Баха;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Фрэнсіса Скота Фіцджэральда “Вялікі Гэтсбі” чытае артыст Аляксандр Аўчыннікаў;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы народнай артысткі СССР Маквалы Касрашвілі;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Крыса Конара 1957 года;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: з Настассяй Ермалюк. Размова пра моду са стылістам Жанай Уласевіч;

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Джорджэ Мар’янавіча і ансамбля “А-Бэ-Цэ”;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны дзю Мар’е “Рэбека” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Дванаццатая сімфонія народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага;

- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы бельгійскай групы “Хот Грызельда”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы польскай піяністкі і кампазітара Ханіі Рані.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.