У пятніцу 13 кастрычніка, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Жана-Анры д’Англебера і Франчэска Марыі Верачыні;
- у 06:10 – “Музычны світанак”:запісы канадскага спевака і кампазітара Гордана Лайтфута;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы брытанскага гурта BarclayJamesHarvest;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Галасы эпохі”: творчасць опернай спявачкі, народнай артысткі Беларусі Лідзіі Галушкінай;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Элтана Джона;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Аляксандра Колкера да кінафільма “Труфальдзіна з Бергама”;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: другая частка Сімфаньеты Мікалая Аладава ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Юрыя Цырука;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы венгерскага піяніста Андраша Шыфа;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Фрэнсіса Скота Фіцджэральда “Вялікі Гэтсбі” чытае артыст Аляксандр Аўчыннікаў;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: Квінтэт для кларнета і струных Карла Марыі Вэбера;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Полі Берген 1960-га года;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Інай Сабалеўскай. Перадача прысвечана 135-годдзю Язэпа Драздовіча. Госці ў студыі – старшы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства Жанна Жыхарка і галоўны захавальнік калекцый аддзела старажытнабеларускай культуры гэтай жа установы Вольга Кір’янава;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Сцінга;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны дзю Мар’е “Рэбека” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: старонкі “Полацкага сшытка”;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: творы Фрыдэрыка Шапэна;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Пухнацік”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: фрагменты з балетаў Пятра Чайкоўскага “Спячая прыгажуня” і “Шчаўкунок”.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.