17 кастрычніка ў эфіры

У аўторак 17 кастрычніка, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы амерыканскага вакальнага калектыву “BrooklynDreamsі альбом “OnTheTownджазавага кампазітара і піяніста Вэбстэра Льюіса;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: запісы гітарыста Эла дзі Меолы ;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: вакальныя кампазіцыі ў выкананні аргенцінкі Лаліты Торэс;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: запісы казахстанскага музыканта, кампазітара Аліма Заірава;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Вытокі творчасці”: журналіст Іна Сабалеўская вядзе гутарку з паэтам Навумам Гальпяровічам

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: песні ў выкананні Дзмітрыя Хварастоўскага;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Алана Менкена да стужкі Гая Рычы “Аладзін”. Фільм зняты кінастудыяй Дысней у 2019 годзе;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: харавы цыкл Андрэя Мдывані “Снапочак” ў выканані Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Віктара Роўды;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы нямецкага кампазітара эпохі барока Дзітрыха Букстэхудэ;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Фрэнсіса Скота Фіцджэральда “Вялікі Гэтсбі” чытае артыст Аляксандр Аўчыннікаў;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: урыўкі з твораў Леа Дэліба, рапсодыя Джорджэ Энеску, вальс з оперы Пятра Чайкоўскага “Яўген Анегін”;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: сумесныя запісы трамбаніста Трамі Янга з аркестрам Луі Армстранга;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: літаратурная праграма “Гаспода” з Галінай Шаблінскай. Госць студыі – літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Тамара Нуждзіна;

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Эдварда Грыга прагучыць у выкананні Вана Кліберна і Філадэльфійскага сімфанічнага аркестра, дырыжор Юджын Ормандзі;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны дзю Мар’е “Рэбека” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: творы Мацея Радзівіла;

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: творы Іагана Штрауса: полькі і вальсы, а таксама фрагменты аперэт “Лятучая мыш” і “Цыганскі барон”;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: казку “Чаму елка і сасна заўсёды зёлёныя” чытае Алена Сідарава;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы амерыканскага кампазітара і піяніста Дасціна О’Халарана.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.