Вучні Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прывезлі 2 залатыя медалі з маладзёжных Дэльфійскіх гульняў СНД

18.10.2023

У Бішкеку прайшлі XVII Дэльфійскія гульні краін-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Гэта вышэйшая форма мастацтваў, што садзейнічае захаванню і развіццю нацыяльных культур, міжкультурнаму дыялогу, умацаванню сувязей паміж краінамі, а таксама  супрацоўніцтву творчай  моладзі.
Беларускія  выканаўцы, вучні Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі атрымалі два залатыя медалі ў розных творчых намінацыях. Расказала аб прэстыжным міжнародным форуме дырэктар гімназіі-каледжа Наталля Кароціна.

Фота арганізатараў