У пятніцу 20 кастрычніка, заставайцеся з каналам “Культура”!
Мы прапануем:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы амерыканскага гітарыста і спевака Джорджа Бэнсана;
- у 02:00 – “Музыка ночы”: узгадваем творчасць Арама Хачатурана;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы Роберта Майлза, ды-джэя і кампазітара, пачынальніка жанру дрым-хаўс;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: дыск RockersRollin нямецкага вакаліста і мультыінструменталіста Міхаэля Фоса;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Галасы эпохі”: прысвечаны народнаму мастаку Беларусі Віталю Цвірку. Прагучаць успаміны самога майстра, яго вучняў, блізкіх, сяброў з фондаў Беларускага радыё;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні расійскага спевака Эміна;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка да савецкай экранізацыі камедыі Лопе дэ Вега “Сабака на сене”. Рэжысёр – Ян Фрыд, кампазітар – Генадзь Гладкоў;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: эстрадныя п’есы Рыгора Суруса ў выкананні эстрадна-сімфанічнага аркестра Беларускага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Барыса Райскага;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы Іаганэса Брамса;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля” чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: творы нэакласіцыста Мануэля дэ Фальі;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага артыста і спевака Сэмі Дэвіса-малодшага ў суправаджэнні аркестра Каўнта Бэйсі;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: XXXVII фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў “Віцебскі лістапад” адкрываецца сёння. Пра яго расказваюць мастацкі кіраўнік Уладзіслава Цвікі і галоўны адміністратар Дар’я Казак;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы народнай артысткі Беларусі Тамары Шымко;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны дзю Мар’е “Рэбека” чытае артыстка Ліка Пташук;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: музыка Антонія Генрыка і Соф’і Радзівілаў;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: канцэрт з цыклу “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва” народнага артыста Расіі, саліста Чэлябінскай філармоніі Уладзіміра Хамякова;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: другую частку казкі “Хто ведае дарогу” чытае артыстка Галіна Кухальская;
- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы французскага кампазітара Марыса Равэля.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.