27 кастрычніка ў эфіры

У пятніцу 27 кастрычніка, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы артыстаў замежнай эстрады;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: музыка Сяргея Рахманінава;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: творчасць італьянскай спявачкі і кампазітара Джаны Наніні;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: новы дыск брытанскага музыканта  Пітэра Гэбрыэла;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Галасы эпохі” прысвечаны народнаму артысту Беларусі кінарэжысёру Віктару Тураву. Прагучаць успаміны самога майстра, а таксама яго любімага акцёра – Уладзіміра Высоцкага;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: песні ў выкананні расійскага спевака Ігара Саруханава;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Аляксандра Зацэпіна да камедыі Леаніда Гайдая “Іван Васільевіч змяняе прафесію”;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: творы Восіпа Казлоўскага – кампазітара мяжы XVIIIXIXстагоддзяў;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы нямецкага габаіста Інга Гарыцкі;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля” чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: творы Іагана Хрысціяна Баха;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз: запісы амерыканскага вібрафаніста Роя Эйерса;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру”: журналіст Наталля Сіротка разам з псіхолагам Ганнай Мітуневіч разважаюць на тэму брыдкаслоўя і культуры маўлення;

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура””: запісы заслужанай артысткі Беларусі Людмілы Колас;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны дзю Мар’е “Рэбека” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: “Эпітафія” Сяргея Янковіча і сюіта з балета Аляксандра Навахроста “Навагодняе шчасце”;

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусі, дырыжор Яўген Бушкоў, саліст Стывен Прутсман (ЗША), запіс зроблены ў 2016 годзе;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: казку “Пра вожыка Васю” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: у выкананні артыстаў Дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Рэспублікі Беларусь прагучаць урыўкі з аперэт.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.