У нядзелю 29 кастрычніка заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы фінскага квартэта “MaRouf” і дацкай клезмер-групы “MamesBabegunush”;
- у 06:10 – “Музыка на канале “Культура””: творы Пятра Чайкоўскага і Мікалая Рымскага-Корсакава ў выкананні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі;
- у 7:30 – Духоўнае слова;
- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы беларускіх паэтаў;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: музыка беларускага кампазітара Яўгена Цікоцкага;
- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госця ў студыі – кандыдат гістарычных навук Вольга Папко;
- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы артыстаў беларускай і замежнай эстрады;
- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: амерыкаснкі спявак і аўтар песень Чабі Чэкер;
- у 10:30 –“Віртуозы”: размова з мастацкім кіраўніком і дырыжорам Дзяржаўнага камернага хору нашай краіны Наталляй Міхайлавай;
- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: фартэпіянныя санаты Людвіга ван Бетховена ў выкананні народнай артысткі Расіі Веры Гарнастаевай;
- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: праграма “Акно ў свет” з цыкла “Літаратурны праспект”. Другая частка інсцэніроўкі паводле твора Рэя Брэдберы “І грымнуў гром”;
- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты – Уладзімір Ганчароў;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: размова з маладым салістам Вялікага тэатра Беларусі, лаўрэатрам міжнародных конкурсаў Аляксеем Макшанцавым;
- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт аркестра “EnglishConsort” і запісы джазавага трубача Кэта Андэрсана;
- у 16:15 – “Гасцінец”: сустрэча са спявачкамі з вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: фрагмент фартэпіяннага цыкла Пятра Чайкоўскага “Поры года”;
- у 17.30 – Святло душы;
- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: музыка да савецкага фільма “Рэцэпт яе маладосці” па матывах п’есы Карэла Чапека “Сродак Макропуласа”. Рэжысёр Яўген Гінзбург, кампазітар Георгій Гаранян, тэкст песень Юрыя Рашанцава;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг оперы Мікалая Рымскага-Корсакава “Залаты пеўнік”. Запіс па трансляцыі з канцэртнай залы імя Чайкоўскага зроблены ў 1986 годзе;
- у 20:30 – “Рок-альбом”: трынаццаты студыйны альбом гурта Scorpions - PureInstinct, запісаны ў 1996 годзе ;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: казка Галіны Пшонік гучыць у выкананні артыста Алега Вінярскага;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы амерыканскага джазавага трубача Кліфарда Браўна;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: заключная частка радыёспектакля “Мёртвым не баліць” паводле рамана Васіля Быкава. Выканаўцы – артысты мінскіх тэатраў. Аўтар інсцэніроўкі для радыё і рэжысёр-пастаноўшчык – Валерый Анісенка. Год запісу - 1990;
- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць Джона Кейджа.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.