30.10.2023
У філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Музей "Дом Ваньковічаў"» адкрыўся выставачны праект «Валагодчына карункавая» з калекцыі Валагодскага дзяржаўнага гісторыка-архітэктурнага і мастацкага музея-запаведніка. Валагодскія карункі – значная мастацкая з’ява расійскай культуры, якая надае непаўторную своеасаблівасць Валагодскаму краю. Валагодскія карункі любяць і ведаюць ва ўсім свеце, на працягу стагоддзяў яны застаюцца сучаснымі і запатрабаванымі, захоўваючы культурныя традыцыі і адпавядаючы існуючай модзе і стылю. Расказала аб экспазіцыі загадчыца Музея карунак горада Волагда Наталля Боева.
Фота - tvr.by