1 лістапада ў эфіры

У сераду 1 лістапада, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы цыганскіх выканаўцаў;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Ёзефа Гайдна;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: запісы Лучана Павароцці;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць расійскага музычнага праекта Silenzium;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Беларуская спадчына”: абрад вяселля;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: запісы Роберта Майлза;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: інструментальныя кінахіты Эдуарда Арцем’ева;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: беларускія народныя мелодыі;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: творы аўстрыйскага кампазітара і піяніста-віртуоза Сігізмунда Тальберга;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”. Чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы Галіны Вішнеўскай;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Рэя Нэнса;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Настассяй Ермалюк. Тэма перадачы – Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні “Халі-хало”. Госць у студыі – заснавальнік і ідэйны натхняльнік праекта Сяргей Анішчанка;

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Джорджа Бэнсана;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны дзю Мар’е “Рэбека” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: запісы заслужанага артыста Беларусі Аляксандра Саладухі;

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы CraneDanceTrio (Швецыя);

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чырвоная лілея”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы венгерскага піяніста Золтана Кочыша.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.