02.11.2023
9 лістапада ў межах XLIX Міжнароднага фестывалю «Беларуская музычная восень» адбудзецца канцэрт «Нараджэнне гуку» Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь. За 35 гадоў творчай дзейнасці калектыў значна пашырыў сваё ўяўленне пра магчымасці хору, прадставіўшы публіцы тэатралізаваныя канцэрты, музычныя спектаклі і сапраўдны харавы тэатр. Расказала аб адметнасцях фестывальнага вечара мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор калектыву, заслужаны артыст Беларусі Наталля Міхайлава.
Фота - philharmonic.by