02.11.2023
У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава «Нашы калекцыі. Французскае выяўленчае мастацтва са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь». Творы майстроў французскай школы, храналагічныя рамкі якога ахопліваюць перыяд з XVII па ХХ стагоддзе, – адзін з найбольш значных па якасці і колькасці экспанатаў. Ён уключае нямала цікавых, пераважна жывапісных і графічных твораў, на прыкладзе якіх можна паслядоўна і паўнавартасна прадэманстраваць развіццё выяўленчага мастацтва Францыі і яго ўплыў на іншыя еўрапейскія школы. Расказала аб экспазіцыі куратар праекта Святлана Пракоп’ева.
Фота - Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь