12 лістапада ў эфіры

У нядзелю 12 лістапада заставайцеся з намі!

Канал “Культура” прапануе:

 

- у 00:04 – Для паўночнікаў: запісы гітарыста Джанга Рэйнхардта;

- у 06:10 – творы Антона Рубінштэйна;

- у 7:30  – Духоўнае слова;

- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Сяргея Давідовіча  чытае артыст Алег Вінярскі;

- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: оперныя уверцюры Джаакіна Расіні;

- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – мастацкі кіраўнік віцебскага Беларускага тэатра “Лялька” Віктар Клімчук;

- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: песні ў выкананні Уладзіміра Высоцкага;

- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: песні на вершы Ларысы Рубальскай;

- у 10:30 –“Віртуозы”: размова з паэтэсай Святланай Чарнай;

- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: “Старанарвежскі раманс” Эдварда Грыга;

- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: праграма “Акно ў свет” з цыкла “Літаратурны праспект”. Працяг кампазіцыі “Перакрыжаванне культур”;

- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты;

- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: размова з салісткай Вялікага тэатра Беларусі, лаўрэатам міжнародных конкурсаў Анастасіяй Міхнавец;

- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;

- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: канцэрт ансамбля “EnglishConcort” пад кіраўніцтвам Трэвара Пінака і запісы амерыканскай спявачкі Наталі Коўл;

- у 16:15 – “Гасцінец”: запісы фальклорнага ансамбля “Лявоніха” Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці;

- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Першы фартэпіянны канцэрт Сяргея Рахманінава;

- у 17.30 – Святло душы;

- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: творчасць Аляксандра Вярцінскага;

- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: другая і трэцяя часткі аперэты французскага кампазітара Рэбэра Планкета “Карнявільскія званы”;

- у 20:30 – “Рок-альбом”: запісы венгерскай каманды “Omega” пласцінка Rhapsody;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Музыка-чарадзей”;

- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Эндру Бея 1965-га года;

- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: заключная частка радыёспектакля Васіля Віткі “Шчасце паэта”;

- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць французскага кампазітара Франсіса Пуленка.

 

У праграме магчымы змены.

Наш сайт – www.radiokultura.by.