14 лістапада ў эфіры

У аўторак 14 лістапада, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы Стыві Уандэра;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы бразільскага кампазітара, спевака і музыканта Антоніу Карласа;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні групы “Бітлз”;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць нямецкага кампазітара і піяніста Лоўрэнса Іпсум;

- у 07:20, 13:15, 18:45 –праект “Вытокі творчасці”: Адзенне як крыніца натхнення і сэнс жыцця. Размова са стылістам Ірынай Авараскінай;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: запісы брытанскага выканаўцы Кліфа Рычарда;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Уладзіміра Кур’яна да спектакляў Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра Янкі Купалы;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: запісы шоў-групы “Верасяты”;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: прэлюдыі і фугі з першага тома “Добра тэмпераванага клавіра” Іагана Себасцьяна Баха;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”. Чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы спевака Герарда Васільева;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Элвіна Джонса і яго ансамбля 1960-га года;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Настассяй Ермалюк. Тэма перадачы – чысціня маўлення. Госць у студыі – старшыня Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мефодзія і Кірылы святар Святаслаў Рагальскі;

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: творы французскага кампазітара 20-га стагоддзя Жака Ібэра;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны дзю Мар’е “Рэбека” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: Скрыпічны канцэрт Генрыха Вагнера;

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: сімфоніі Ёзэфа Гайдна;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: творы Аляксея Айгі.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.