14.11.2023
На выставе прадстаўлены рарытэтныя выданні славутай паэмы класіка нашай літаратуры. Аматары з дзяцінства помняць паэму «Новая зямля», што расказвае аб роднай Якубу Коласу Стаўбцоўшчыне, яго дзіцячых гадах, звычаях і традыцыях сялянскага жыцця. На выставе да юбілею твора можна пазнаёміцца з рукапісамі, фотаздымкамі і рарытэтнымі экзэмплярамі выдання. Расказала праўнучка песняра, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч.
Намеснік дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Марыя Казакевіч адзначыла, што выстава - добрая магчымасць пазнаёміць і юных чытачоў з біяграфіяй народнага паэта Беларусі, ладзяцца музейныя заняткі.