15 лістапада ў эфіры

У сераду 15 лістапада, заставайцеся з каналам “Культура”!

Мы прапануем:

 

- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы танга Астара П’яцолы;

- у 02:00 – “Музыка ночы”: творы Каміля Сен-Санса;

- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні Ігара Карнелюка;

- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: творчасць Стывена Сікарда;

- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “Беларуская спадчына”: буйнейшыя турыстычныя маршруты нашай краіны;

- у 07:35 – “Любімыя мелодыі: творчасць кампазітара Рыгора Панамарэнкі;

- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”;

- у 08:45 – праект “Наша музыка”: камерныя творы Станіслава Манюшкі ў выкананні Таццяны Цівуновай і Уладзіміра Дулава;

- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы піяніста Эмануіла Акса;

- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: аповесць-эсэ Янкі Сіпакова “Зялёны лісток на планеце Зямля”. Чытае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч;

- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: запісы заслужанага артыста Беларусі Юрыя Смірнова;

- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: запісы Карла Фантаны і Фрэнка Разаліна  1958-га года;

- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Людмілай Мітаковіч. Тэма перадачы – Дзень нараджэння Беларускага радыё. Размова з музыказнаўцай Вольгай Брылон;

 - у 13:30 – “З музычнай калекцыі КК”: запісы Барбары Стрэйзанд;

 - у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: старонкі рамана Дафны дзю Мар’е “Рэбека” чытае артыстка Ліка Пташук;

- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: сюіта з балета Яўгена Глебава “Маленькі Прынц”;

- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;

- у 19:00 – “Канцэртная зала”: “Славянскія танцы” Антаніна Дворжака;

- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: венгерская казка “Марці – сумленны злодзей”;

- у 23:00 – “Музычны вечар”: запісы румынскага піяніста Дзіну Ліпаці.

 

У праграме магчымы змены. 

Наш сайт – www.radiokultura.by.