Беларускае радыё адзначае дзень нараджэння

15.11.2023

Сёння Беларускаму радыё спаўняецца 98 гадоў. За сваю гісторыю даўжынёй амаль у стагоддзе айчыннае вяшчанне стала неад'емнай часткай жыцця для некалькіх пакаленняў беларусаў. Вядучыя радыёстанцыі краіны на працягу дня радуюць слухачоў тэматычнымі рубрыкамі і інтэрактывамі, прысвечанымі святочнай падзеі. За што любяць Беларускае радыё, якія мэты сёння ставяць перад сабой журналісты і, галоўнае, якія змены чакаюць аматараў нашых хваль у новым сезоне – у рэпартажы Ксеніі Сітнік.

Фота - radio1.by