Адкрылася першая выстаўка цыкла «Зара вызвалення займаецца над Беларуссю»

15.11.2023

Нацыянальная бібліятэка Беларусі пачынае цыкл выставачных праектаў «Зара вызвалення займаецца над Беларуссю», прымеркаваных да 80-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Першая выстава прысвечана хроніцы з верасня па снежань 1943 года ад Камарына да Гарадка. Там прадстаўлена дакументальная хроніка ваенных падзей і мастацкія сведчанні пра той час, акадэмічныя дапаможнікі, манаграфіі, дзённкі баявых дзеянняў партызанскіх атрадаў на Беларусі. Расказала загадчык сектара кніжных выстаў Нацыянальнай бібліятэкі Святлана Кажамяка.

На выставе прадстаўлены кнігі сучасных аўтараў – гісторыкаў і краязнаўцаў, якія даследуюць той час і падзеі. Уладзімір Даўгатовіч прысвяціў не адно выданне гераічнаму подзвігу салдат і партызан.

Фота - nlb.by